Старшынёй Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Сцяфан Варапай

24 верасня 2021

1570829897-333x500.jpg

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 7 верасня 2021 года (журнал№84) старшынёй Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы прызначаны іерэй Сцяфан Варапай, клірык прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску.

Іерэй Сцяфан Варапай рукапаложаны ў святары ў 2017 годзе.

У 2011 годзе скончыў Інстытут тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла БДУ па спецыяльнасці «Тэолаг-рэлігіязнаўца. Выкладчык этыкі, эстэтыкі, культуралогіі». У 2012 годзе скончыў магістратуру ў Цэнтры праблем развіцця адукацыі БДУ па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі». У 2015 годзе завяршыў навучанне ў аспірантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі па спецыяльнасці «Сацыяльная псіхалогія». У 2021 годзе скончыў Агульнацаркоўную аспірантуру імя святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія па спэцыяльнасьці «Багаслоўе».

У 2016 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі на базе Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта па асваенні шрыфта Брайля, азбукі рускага дактыля і мовы жэстаў для працы са сляпымі і слепа-глухімі. Прайшоў сертыфікацыю па праграме «Тыфласурда камунікацыі ў міжканфесійнай сферы». У 2016 годзе прайшоў стажыроўку кіруючых работнікаў і спецыялістаў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

Выкладае дысцыпліну «Псіхалогія рэлігіі» на кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама «Агульную і ўзроставую псіхалогію» на кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ.

Апублікаваў больш за 15 артыкулаў у зборніках канферэнцый і навуковых часопісах.

З 2018 года намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ.

Да жніўня 2020 года пасаду старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ займаў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. У сувязі з прызначэннем Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі ён быў вызвалены ад кіраўніцтва Сінадальным аддзелам рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы рашэннем Сінода Беларускага Экзархату ад 29 верасня 2020 года (журнал № 29). Тым жа рашэннем, паводле прадстаўлення Патрыяршага Экзарха, выконваючым абавязкі старшыні быў прызначаны намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Мікалай Іванавіч Ліс.

У ліпені бягучага года Мікалай Іванавіч Ліс звярнуўся на імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з прашэннем аб вызваленні яго ад выканання абавязкаў старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ у сувязі з вялікай занятасцю на іншых царкоўных послухах. Прашэнне Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі было задаволена.

За працы па кіраўніцтву Сінадальным аддзелам Мікалаю Іванавічу Лісу выказана падзяка.

Фота: сайт Мінскай духоўнай акадэміі

Church.by