Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у круглым стале па міжведамаснаму ўзаемадзеянню ў дапамозе асуджаным

30 лістапада 2018

top.jpg

28 лістапада па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўнік Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускага Экзархату свяшчэннік Георгій Лапухоў прыняў удзел у рабоце круглага стала «Міжведамаснае ўзаемадзеянне і арганізацыі, заснаваныя на веры, у дапамозе асобам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі».

Мерапрыемства было ініцыіравана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганнай Канапацкай і Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Праца круглага стала праходзіла на базе Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау.

У працэсе абмеркавання грамадскіх ініцыятыў удзельнікамі круглага стала быў прыняты шэраг рашэнняў, якія змогуць садзейнічаць аб'яднанню намаганняў розных грамадскіх арганізацый па інтэнсіфікацыі дапамогі асуджаным у іх перавыхаванні і наступнай паспяховай інтэграцыі ў соцыум.

Church.by