Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы
06 ліпеня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў з 1 па 4 ліпеня прымаў удзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі турэмных капеланаў Еўропы, якая праходзіла на базе Цэнтра культуры Сэн-Тама ў Страсбургу (Францыя).
На форуме абмяркоўваліся вострыя пытанні пошуку эфектыўнай рэабілітацыйнай працы з мігрантамі, якія здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеянні, фармуляваліся шляхі ўзаемадзеяння турэмных капеланаў Еўропы, ішоў абмен вопытам прафесійнай дзейнасці. Удзельнікі канферэнцыі былі афіцыйна прыняты ў будынку Савета Еўропы і ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.
Па завяршэнні асноўных мерапрыемстваў канферэнцыі святар Георгій Лапухоў наведаў храм Усіх святых у Страсбургу, дзе сустрэўся з настаяцелем архімандрытам Філіпам (Рабых), які правёў для айца Георгія падрабязную экскурсію па царкоўнаму комплексу і распавёў пра асаблівасці жыцця абшчыны Рускай Праваслаўнай Царквы ў Страсбургу.