Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у абмеркаванні сістэмы стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання
24 мая 201924 мая 2019 года Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правяло нараду з кіраўнікамі стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання на базе ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў».
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у нарадзе прыняў удзел старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.
На мерапрыемстве прысутнічалі: міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Анатольеўна Касцевіч, прадстаўнікі камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, кіраўнікі рабочых груп па маніторынгу арганізацыі ў абласцях і горадзе Мінску сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ад імя Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках сумеснага праекта «Беларускі папячыцель — дапамога ў кожны інтэрнат» ДУ «Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў» была перададзена дапамога ў выглядзе неабходных у побыце прадметаў і сродкаў гігіены для пражываючых людзей.