Прадстаўнікоў рэлігійных канфесій і дзяржорганаў аб'яднаў круглы стол у Мінску

02 сакавіка 2021

top.jpg

Надзённыя пытанні ўзаемадзеяння Царквы і дзяржавы ў прафілактыцы правапарушэнняў, алкагалізму, наркаманіі і іншых асацыяльных з'яў абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала «Міжканфесійная згода як найважнейшы фактар умацавання грамадскага спакою і стабільнасці», які адбыўся 26 лютага 2021 года ў Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства таксама разгледзелі магчымасці рэсацыялізацыі асуджаных, перспектыўныя кірункі працы з моладдзю, меры процідзеяння рэлігійнаму экстрэмізму.

У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі асноўных рэлігійных канфесій, дзяржорганаў, навуковых і адукацыйных устаноў, грамадскіх аб'яднанняў, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў працы круглага стала прынялі ўдзел: старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў, кіраўнік аддзела па арганізацыі духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў Свята-Лізавецінскага манастыра манахіня Агапія (Кнацько).

Па выніках мерапрыемства была прынятая рэзалюцыя, згодна з якой запланавана правядзенне рэгіянальных семінараў, канферэнцый і сімпозіумаў, прысвечаных прафілактыцы п'янства, наркаманіі, хатняга гвалту, а таксама рэсацыялізацыі асуджаных. Акрамя гэтага намечана інфармаваць следчыя падраздзяленні краіны актуальнымі дадзенымі аб рэлігійных арганізацыях, якія аказваюць грамадзянам дапамогу па пераадоленню наступстваў п'янства, наркаманіі, выпраўленні правапарушальнікаў. У сваю чаргу рэлігійныя арганізацыі будуць атрымліваць інфармацыю пра ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, якія патрабуюць і маюць патрэбу ў духоўнай дапамозе, псіхалагічнай падтрымцы.

Арганізатарамі форуму выступілі Следчы камітэт і Інстытут Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Church.by