Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы і дзяржавы абмеркавалі выкананне праграмы супрацоўніцтва на 2015-2020 гады
15 мая 201914 мая 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой на тэму «Аб ходзе выканання праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2015-2020 гады».
У рабоце Каардынацыйнага савета прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Ігар Васільевіч Карпенка, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дзяржаўных устаноў адукацыі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, а таксама святары, якія нясуць послух у сферы духоўнай адукацыі, выхавання і асветы.
Перад пачаткам пасяджэння для ўдзельнікаў Савета была праведзена экскурсія па Мінскай духоўнай акадэміі. Госці агледзелі экспазіцыю царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы і азнаёміліся з выставай метадычнай літаратуры па духоўна-маральнаму выхаванню, выдадзенай Беларускім Экзархатам.
Вёў пасяджэнне Каардынацыйнага савета Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка. У сваім вітальным слове ён падкрэсліў актуальнасць і разнастайнасць супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Міністэрства адукацыі, адзначыў актыўны ўдзел Царквы ў мерапрыемствах Года малой радзімы, а таксама нагадаў, што ў хуткім часе трэба будзе сур'ёзна папрацаваць над распрацоўкай Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на наступнае пяцігоддзе.
Далей з прывітальным словам звярнуўся мітрапаліт Павел, які падкрэсліў, што сёння дзяржава і Царква адзіныя ў сваім імкненні да стварэння высокаадукаванага грамадства. Уладыка Экзарх з задавальненнем адзначыў шэраг дасягненняў у сферы царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва на ніве адукацыі і духоўна-маральнага выхавання і звярнуў увагу на тое, што асобныя моманты ў сумеснай працы маюць патрэбу ў карэкціроўцы і ўдасканаленні.
Патрыяршы Экзарх цёпла павіншаваў міністра адукацыі Ігара Васільевіча Карпенку з 55-годдзем з дня нараджэння і пажадаў яму моцы сіл, добрага здароўя і благаславёных поспехаў у служэнні Айчыне.
З аглядам дзейнасці Мінскай духоўнай акадэміі на сучасным этапе выступіў архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі.
Свае даклады прадставілі: Святлана Міхайлаўна Сазонава, начальнік упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»; Людміла Уладзіміраўна Фінькевіч, дацэнт кафедры агульнай і дзіцячай псіхалогіі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт; Алег Аляксеевіч Кузьмін, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 3 горада Івацэвічы» (Брэсцкая вобласць); Ніна Мікалаеўна Захожая, начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі»; Элада Рыгораўна Уласенка, дырэктар ДУА «Гімназія № 15 горада Мінска»; Юлія Іванаўна Пінчук, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 191 горада Мінска».
Прэзентацыю дзейнасці Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» па развіццю супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь правёў іерэй Святаслаў Рагальскі, старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла».