Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы бяруць удзел у IX Міжнародным фестывалі «Вера і слова» [АБНОЎЛЕНА]

19 кастрычніка 2021

IMG 2393.jpg

18 кастрычніка 2021 года ў падмаскоўным пансіянаце «Клязьма» адкрыўся IX Міжнародны фестываль «Вера і слова», які праходзіць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

«Вера і слова» — Міжнародны фестываль СМІ, суарганізатарамі якога выступаюць Сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ і прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі. Задачы фестывалю — кансалідацыя царкоўнай і свецкай журналістыкі, выяўленне новых форм супрацоўніцтва Рускай Праваслаўнай Царквы і сучаснага грамадства, а таксама пошук шляхоў развіцця сістэмы праваслаўных СМІ.

Фестываль з'ўляецца значнай падзеяй для праваслаўных СМІ, прадстаўнікоў епархіяльных прэс-служб і царкоўнай медыя-супольнасці Расіі і краін блізкага замежжа. У фестывалі прымаюць удзел больш за 400 чалавек з 177 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, у тым ліку прадстаўнікі Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы, Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Лідскай і Пінскай епархій БПЦ.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ У. Р. Лягойда адзначыў, што за тры гады, якія прайшлі з часу правядзення апошняга, VIII фестывалю «Вера і слова», прайшла цэлая эпоха, і многае з таго, што здаецца звыклым сёння, мы не маглі сабе ўявіць раней.

«Мы не выпадкова выбралі такую тэму фестывалю, паколькі яна паказвае на тыя галоўныя пытанні, калі браць зямное вымярэнне жыцця, з якімі мы сёння сутыкнуліся. Калі імклівае развіццё інфармацыйных тэхналогій стала літаральна штодня мяняць наша жыццё», — заявіў У. Р. Лягойда.

Паводле яго слоў, да пандэміі мы амаль не выкарыстоўвалі многія інструменты камунікацыі, якія ўвайшлі цяпер ва ўжыванне і якія, як высветлілася на практыцы, адкрываюць нам вельмі вялікія магчымасці.

«У дакавідныя часы мы сур'ёзна не абмяркоўвалі тэму анлайн-кансультавання людзей, якія ў гэтым зацікаўленыя. Наступіла пандэмія, локдаўн, і мы разам з сацыяльнай сеткай «Аднакласнікі» арганізавалі прамую лінію «Пагавары са святаром», і яна карысталася вельмі вялікім попытам», — распавёў прадстаўнік Царквы.

У якасці іншага прыкладу У. Р. Лягойда ўказаў таксама на QR-коды, якімі многія не карысталіся ў паўсядзённым жыцці да пандэміі, а цяпер яны знаходзяцца на адваротным баку бэйджаў удзельнікаў фестывалю, і, прасканаваўшы іх, можна перайсці на сайт аддзела, каб азнаёміцца з праграмай фестывалю.

«Пандэмія прымушае нас зноў і зноў задумвацца аб тым, што нам усё дазволена, але не ўсё карысна. Як мне ўяўляецца, са святаайцоўскіх часоў нічога не змянілася, і тая апазіцыя «выкарыстанне — злоўжыванне» і сёння з'яўляецца для нас вызначальнай. Інструмент нейтральны, усё максімальна залежыць ад таго, як, для чаго і наколькі эфектыўна мы будзем яго выкарыстоўваць», — адзначыў У. Р. Лягойда.

33.jpg

У дні работы форуму плануецца правядзенне круглых сталоў, майстар-класаў, сустрэч з лідэрамі грамадскай думкі, секцыйная работа па парадку дня, прэзентацыі розных інфармацыйных і сацыяльна-культурных праектаў і многае іншае.

У рамках экспазіцыі праваслаўных СМІ 18 кастрычніка адбылася прэзентацыя летапісу Гомельскай епархіі, якую прадставіў кіраўнік прэс-службы епархіі протаіерэй Алег Кастрама.

02.jpgАсноўная падзея фестывалю — сустрэча дэлегатаў са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Па традыцыі, такая сустрэча праходзіць у Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Спасіцеля ў фармаце дыялогу, у рамках якога ўдзельнікі фестывалю — святары, прадстаўнікі епархій, супрацоўнікі свецкіх і праваслаўных медыя, праваслаўныя добраахвотнікі і іншыя дэлегаты — могуць асабіста задаць пытанні прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы. У гэты раз сустрэча са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам запланавана на 21 кастрычніка 2021 года.

Фота: прэс-служба Гомельскай епархіі

sinfo-mp.ru/Гомельская епархія/Church.by