У рамках супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь» [+відэа]

15 лютага 2024

top.jpg

У рамках супрацоўніцтва Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі створаны фільм «Споведзь».

Дакументальная кінастужка распавядае гісторыю протаіерэя Георгія Раманоўскага, настаяцеля прыхода храма свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага ў вёсцы Пятрышкі Мінскага раёна. У юнацтве ён планаваў быць інжынерам: вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным каледжы, працаваў на прадпрыемстве «Інтэграл», але праз некаторы час стаў праваслаўным святаром. Пра тое, якія падзеі прывялі да гэтага, айцец Георгій распавядае ў фільме.

Рэжысёр фільма — прэс-сакратар БДУІР Алёна Сакалоўская, аператар — вядучы інжынер ВНУ Максім Максак, мантажнікі — інжынер-электронік цэнтра інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак Данііл Лінкевіч і студэнт трэцяга курса факультэта інфармацыйнай бяспекі Аляксей Прохарчык.

Карціна размешчана на  YouTube-канале Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска.

Нагадаем, што ў 2022 годзе ў рамках узаемадзеяння Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі быў зняты дакументальны фільм «Сястра», які стаў у 2023 годзе пераможцам у намінацыі «Няхай свяціцца Імя Тваё» на VII Міжнародным кінафестывалі «Кінасвет» і лаўрэатам XVII фестывалю хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест».

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok