Прадстаўнікі БПЦ прынялі ўдзел у акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» у мемарыяльным комплексе «Хатынь»
04 ліпеня 20222 ліпеня 2022 года ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» адбылася добраахвотніцкая грамадская працоўная акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». Яна аб'яднала больш за 80 удзельнікаў - прадстаўнікоў канфесій, Міністэрства адукацыі, ВНУ, грамадскіх аб'яднанняў, прафсаюзнага руху, студэнцкіх атрадаў..
Добраахвотнікі здзейснілі экскурсію па мемарыяльным комплексе і ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі, настаяцель храма Ражджаства Хрыстова вёскі Астрошыцы здзейсніў ліцію па нявінназабітым, удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр Хатыні, усклалі кветкі да Вечнага агню і паставілі запаленыя лампады.
Затым прысутныя працавалі над рэканструкцыяй «Могілкі вёсак» на тэрыторыі комплексу. З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ўдзел у акцыі прыняў клірык Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, супрацоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы дыякан Андрэй Скакун.
***
Вёску Хатынь ужо не знайсці на картах Беларусі, вясной 1943 года яна разам з жыхарамі была знішчана фашыстамі. Загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. У 1969 годзе на месцы, дзе знаходзілася вёска, у памяць пра сотні беларускіх вёсак, знішчаных фашыстамі ў гады вайны, быў адкрыты мемарыяльны комплекс.