Прадстаўнікі Царквы і дзяржавы абмеркавалі пытанні рэканструкцыі Юравіцкага манастыра

09 жніўня 2018

top.jpg

8 жніўня 2018 года ў Юравіцкім мужчынскім манастыры Нараджэння Багародзіцы адбылася нарада па пытаннях рэканструкцыі манастырскага комплексу.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй), прадстаўнік Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Серафімавіч Якабсон, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анатольевіч Яцко, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Вітальеўна Антоненка, старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Іванавіч Замосцік, намеснік старшыні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Цярэнцьевіч Булаўко, дырэктар ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння» Аляксандр Віктаравіч Госцеў, а таксама генеральны дырэктар СМТ № 27 Юрый Міхайлавіч Ашурка і начальнікі ўпраўленняў будаўнічых арганізацый трэста.

Была дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб распрацоўцы і зацвярджэнні графіка выканання рэстаўрацыйных работ сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, манастырскіх будынкаў і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі абіцелі.

Таксама ўдзельнікі нарады наведалі дамовы манастырскі храм у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага і азнаёміліся з ходам выкананых работ па ачыстцы падвальных памяшканняў манастырскага корпуса.

Тураўская епархія / Church.by