Прадстаўнікі Гродзенскай і Маладзечанскай епархій БПЦ сталі пераможцамі XVIII Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету»

06 снежня 2022

top.jpg

У Маскве пад старшынствам кіраўніка Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Екацярынбургскага і Верхатурскага Яўгенія былі падведзены вынікі XVII Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці «Прыгажосць Божага свету», прысвечанага прападобнаму Сергію Раданежскаму. Сустаршыня конкурсу — кіраўнік сектара мерапрыемстваў і конкурсаў Сінадальнага АРАіК, прэзідэнт АНА «Пакаленне» іераманах Трыфан (Умалатаў).

На першы этап па пяці намінацыях паступіла больш за 16 000 работ. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 197 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, на II (выніковы) этап паступіла 2 700 работ.

 

У ліку пераможцаў конкурсу 3 працы прадстаўнікоў Беларускага Экзархату:

831.jpg

У намінацыі «Асноўная тэматыка» ва ўзроставай групе з 9 да 12 гадоў другое месца заняў Арцём Хмяльніцкі з Маладзечанскай епархіі з працай «З'яўленне птушак святому Сергію Раданежскаму».

 

У намінацыі «Расказ» другое месца заняў Андрэй Лясота з Гродзенскай епархіі з творам «Абяцанне».

 

У намінацыі «Праваслаўная ікона» трэцяе месца заняла Юлія Бах з Гродзенскай епархіі з працай «Святы прападобны Сергій, ігумен Раданежскі».

 6011.jpg

 

Узнагароджанне пераможцаў, якія занялі 2-е і 3-е месцы, адбудзецца ў рамках XXXI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.

 pravobraz.ru/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте