Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі
06 мая 2018Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, віншаванне з 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.
Тэкст віншавання
Яго Высокапраасвяшчэнству
Высокапраасвяшчэннейшаму ПАЎЛУ,
мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму,
Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
Ваша Выслкапраасвяшчэнства!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
У светлыя дні святкавання Святой Пасхі сардэчна вітаю Вас гэтымі жыццесцвярджальными словамі і віншую са знамянальнай датай — 40-годдзем іерэйскай хіратоніі.
У далёкім 1978 годзе па волі Божай добрай і дасканалай (Рым. 12:2) Вы былі закликаны да справы, якая патрабуе поўнай аддачы сіл, здольнасцяў і талентаў, бо пастырскае служэнне вялікае і адказнае.
Мінулыя дзесяцігоддзі сталі для Вас часам руплівай стваральнай працы на ніве Хрыстовай. Усякі послух, які ускладваўся на Вас Свяшчэннаначаллем, Вы нязменна імкнуліся выконваць з дбайнасцю і любоўю.
Цяпер, з'яўляючыся Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, Вы маеце апеку аб аднаўленні і будаўніцтве храмаў, плённа ўзаемадзейнічаеце са свецкай уладай, ведзяце дыялог з прадстаўнікамі навукі, адукацыі і культуры, праяўляеце дзейны клопат аб духоўна-маральным выхаванні маладога пакалення. Прыемна адзначыць, што, служачы Богу і Царкве з глыбокай павагай і шчырасцю, Вы набылі любоў кліру і паствы, прызнанне грамадскасці.
Усяшчодры Гасподзь хай захоўвае Вас у добрым здароўі, памнажаючы дні і гады Вашага жыцця, ратуючы і аб'ядноўваючы пад свяціцельскім амафорам даручаных Вашай апецы святароў, манаскіх асоб і міран Беларускага Экзархату.
З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым,
+ КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ
6 мая 2018 года