Прадстаяцель Рускай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём тэзаімянінаў
12 ліпеня 2019Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з днём тэзаімянінаў.
«У дзень памяці першых з апосталаў, якія ахвярна і з гарачай верай прапаведавалі Евангельскую ісціну, прыміце сардэчныя віншаванні з тэзаімянінамі разам з малітоўнымі пажаданнямі добрага здароўя і багатых дароў Жыватворчага Уцяшыцеля Духа.
Заступніцтвам вашага нябеснага хадайніка перад прастолам Уседзяржыцеля — святога апостала Паўла, найвялікшага прапаведніка Слова Божага, — няхай пашле вам Гасподзь сваю шчодрую дапамогу ў далейшай архіпастырскай працы на карысць Маці-Царквы» — гаворыцца ў віншаванні Яго Свяцейшасці.