Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём тэзаімянінаў
13 жніўня 2021
Яго Высокапраасвяшчэнству Высокапраасвяшчэннейшаму Веніяміну, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
Ваша Высокапраасвяшчэнства!
Сардэчна віншую Вас з тэзаімянінамі — днём памяці свяшчэннамучаніка Веніяміна, мітрапаліта Петраградскага, сапраўднага вартавога Праваслаўнай Царквы, дарам цярпення і любові напоўненага (кандак святому).
Малітвамі вашага нябеснага апекуна Падавец усякага дабра Гасподзь няхай пашле Вам моц душэўных і цялесных сіл, бадзёрасць духу і сваю невычэрпную дапамогу ў далейшай няпростай і адказнай працы на чале Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы, якую вы імкнецеся здзяйсняць са стараннасцю і дбайнасцю аб славе Божай.
З любоўю ў Хрысце,
+ КІРЫЛ,
ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ