Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў паніхіду па незабыўнаму Свяцейшаму Патрыярху Аляксію II
25 лютага 202125 лютага 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў паніхіду па незабыўнаму Свяцейшаму Патрыярху Аляксію ii.
Набажэнства адбылося ў храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў аднайменным скіце блізу Перадзелкіна.
23 лютага споўнілася 92-я гадавіна з дня нараджэння Патрыярха Аляксія II, а 25 лютага адзначаецца дзень яго тэзаімянінаў.
Перад пачаткам памінальнага набажэнства Свяцейшы Патрыярх Кірыл прамовіў слова:
«У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Сёння дзень памяці свяціцеля Аляксія, мітрапаліта Кіеўскага, Маскоўскага і ўсяе Русі. Гэта дзень ангела незабыўнага Свяцейшага Патрыярха Аляксія.
Свяцейшы Аляксій стаў Патрыярхам у асаблівы, пераходны перыяд — ад часу прыгнёту рэлігійнага, царкоўнага жыцця да часу, які адзначаны свабодай быцця Царквы ў грамадстве і дзяржаве расійскай.
Кожны пераходны перыяд нясе на сабе адбітак нявызначанасці, таму што ў яго могуць быць розныя вынікі. Гэты час нестабільнасці, час пошукаў і час прыняцця рашэнняў, якія вызначаюць тое ці іншае развіццё падзей на доўгія гады наперад. Свяцейшы Аляксій з мудрасцю і адданасцю Царкве Божай ажыццяўляў сваё Патрыяршае служэнне ў гэты пераходны перыяд. Нягледзячы на тое, што яшчэ не былі адкрыты ўсе магчымасці для царкоўнага быцця, Царква наша за тыя гады прайшла вельмі важны шлях, які прывёў яе да прынцыпова новых умоў жыцця ў сучасным расійскім грамадстве.
Узнясем малітвы аб Свяцейшым Патрыярху Аляксіі, каб Гасподзь дараваў яго грахі вольныя і міжвольныя — бо няма чалавека, што жывы будзе і не саграшыць (2 Пар. 6: 36; 3 Цар. 8, 46; Эк. 7:20) — прыняў яго ў свае нябесныя мясціны і ўчыніў вечную малітоўную пра яго памяць у нашых сэрцах. Амінь».