Прэм'ера дакументальнага фільма пра мітрапаліта Іосіфа (Сямашку) адбылася ў маладзечанскім Палацы культуры

16 мая 2019

top.jpg

14 мая 2019 года ў вялікай зале Палаца культуры горада Маладзечна адбылася прэм'ера фільма «Вопыт любові — вопыт адзінства. Мітрапаліт Іосіф (Сямашка)», выпушчанага Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Перад пачаткам паказу епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел звярнуўся да прысутных у зале з прывітальным словам.

Дакументальную стужку прагледзелі больш за 400 чалавек: духавенства і прыхаджане храмаў Маладзечанскай епархіі, вайскоўцы, выкладчыкі і навучэнцы навучальных устаноў.

Маладзечанская епархія / Church.by