Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі

01 лютага 2021

top.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі.

«На працягу стагоддзяў Руская Праваслаўная Царква з'яўляецца маральным арыенцірам для мільёнаў вернікаў. Пад Вашым прадстаяцельствам яна працягвае з годнасцю выконваць свае найважнейшыя функцыі — далучаць людзей да хрысціянскіх каштоўнасцяў, асновай якіх з'яўляецца любоў да бліжняга, спачуванне і міласэрнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы ад імя беларусаў выказаў падзяку Патрыярху Кірылу за пастырскі клопат і малітоўную падтрымку. «Перакананы, што і ў будучыні ваша служэнне будзе ўмацоўваць духоўнае адзінства беларускага і рускага народаў», — адзначыў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы добрага здароўя, невычэрпнай энергіі, дапамогі Божай у далейшых стваральных працах.

Прэс-служба прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Church.by