Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння

20 лістапада 2018

top.jpg

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём нараджэння.

«Ваша вялікае Патрыяршае служэнне з'яўляецца прыкладам высокай маралі і бесперастаннага духоўнага ўдасканалення, выклікае глыбокую павагу і ўдзячнасць. Усе свае намаганні вы накіроўваеце на ўмацаванне ўзаемаразумення і згоды ў праваслаўным свеце, зацвярджэнне ў душы чалавека хрысціянскіх каштоўнасцей дабра, міласэрнасці і справядлівасці», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі даражаць дружалюбнай падрымкай і пастырскім клопатам Патрыярха Кірыла. «Упэўнены, што ваша самаадданая дзейнасць і ў далейшым будзем садзейнічаць умацаванню адзінства народаў нашых краін», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Church.by