Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём тэзаімяніцтва
24 мая 2018Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімяніцтва.
«Вашы багаты вопыт служэння і стваральная праца накіраваны на захаванне і развіццё духоўнай і культурнай спадчыны славянскіх народаў, а плённая дзейнасць на пасадзе Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы ўсямерна садзейнічае ўмацаванню маральных арыенціраў у сучасным свеце», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка глыбока перакананы, што Патрыярх Кірыл і надалей будзе памнажаць каштоўнасць хрысціянскіх традыцый, пабудаваных на ідэалах дабра, справядлівасці і міласэрнасці. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў яму здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.