Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Патрыярха Кірыла са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем

15 красавіка 2017

top.jpg

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем.

«Гэты радасны дзень абуджае самыя светлыя думкі ў сэрцах усіх праваслаўных хрысціян. Ён нагадвае нам аб адвечных каштоўнасцях, якія надаюць жыццю сапраўдны сэнс, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння традыцыі Праваслаўя з'яўляюцца маральным арыенцірам, невычэрпнай крыніцай хрысціянскай любові, дабрыні і творчых сіл».

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Руская Праваслаўная Царква будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню духоўных асноў грамадства, дапамагаючы ўмацоўваць дружбу і ўзаемаразуменне паміж народамі Беларусі і Расіі. 

Фота з архіва 

Афіцыйны партал Прэзідэнта РБ / Сhurch.by