Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімяніцтва

24 мая 2017

top.jpgПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка накіраваў Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу віншаванне з днём тэзаімянінаў.

«Вашы асветная і дабрачынная дзейнасць, энергія і духоўная сіла ўсяляк садзейнічаюць высокаму аўтарытэту Рускай Праваслаўнай Царквы, гарманізацыі міжнацыянальных і міжрэлігійных адносін, захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны, яднанню славянскіх народаў», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што нястомная праца Патрыярха Кірыла будзе і ў далейшым садзейнічаць зацвярджэнню традыцый і каштоўнасцей праваслаўя, умацаванню грамадзянскага міру і згоды.

Афіцыйны партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь / Church.by