Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі наведалі Валаамскі і Канеўскі манастыры

18 ліпеня 2019

top.jpg

17 ліпеня 2019 года Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі У. У. Пуцін і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка наведалі Спаса-Праабражэнскі Валаамскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр. Высокіх гасцей сустракалі намеснік манастыра епіскап Троіцкі Панкрацій, дырэктар духоўна-асветніцкага цэнтра «Святло Валаама» ігумен Мяфодзій (Пятроў), насельнікі абіцелі.

У суправаджэнні намесніка манастыра кіраўнікі дзяржаў агледзелі Спаса-Праабражэнскі сабор. У. У. Пуцін і А. Р. Лукашэнка прысутнічалі на богаслужэнні, пабывалі на тэрыторыі скіта ў гонар Усіх святых, у царкве Смаленскай іконы Божай Маці і капліцы Царскіх страстацерпцаў.

Затым яны наведалі востраў Светлы, агледзелі Уладзімірскую царкву на тэрыторыі Свята-Уладзімірскага скіта, азнаёміліся з экспазіцыяй манастырскага музея і наведалі канцэрт хору Валаамскага манастыра.

Па завяршэнні паездкі на Валаам па шляху ў Санкт-Пецярбург У. У. Пуцін і А. Р. Лукашэнка зрабілі прыпынак на востраве Канявец, размешчаным у заходняй частцы Ладажскага возера, дзе наведалі Канеўскі манастыр Нараджэння Багародзіцы Выбаргскай епархіі. Гасцей сустракалі свяшчэннаархімандрыт абіцелі епіскап Выбаргскі і Прыазерскі Ігнацій, намеснік манастыра архімандрыт Аляксандр (Арва), брація і прадстаўнікі адміністрацыі ПАО «Роснефть».

У. У. Пуцін і А. Р. Лукашэнка агледзелі верхні і ніжні храмы адноўленага сабора Нараджэння Багародзіцы. Епіскап Ігнацій распавёў гасцям пра гісторыю манастыра і яго сучаснае жыццё, а таксама пра ўрачыстасці з нагоды 625-годдзя абіцелі, якія завяршыліся візітам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла 7 ліпеня гэтага года.

Фота: Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Патрыярхія.ru / Church.by