Пры акадэмічным храме МінДА пачынае працу прыходскі арт-лекторый
15 сакавіка 201719 сакавіка, у Крыжапаклонную Нядзелю, у 11:00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі пройдзе публічная лекцыя «Выява крыжа ў хрысціянскай традыцыі».
Мерапрыемства пакладзе пачатак работы прыходскага арт-лекторыя пры акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Лектар — Марыя Нецвятаева, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
— У хрысціянскай традыцыі ёсць мноства выяў крыжа: недзе адна перакладзіна, а недзе тры. Кожны тып крыжа мае сваю гісторыю стварэння. Ёсць правіла Усяленскага Сабора, якое папярэджвае нас аб ўважлівым стаўленні да крыжа. А ў XII стагоддзі адбываецца пералом у мастацкай традыцыі выяўлення на крыжы распятага Госпада. Як мянялася традыцыя выяўлення крыжа ў хрысціянстве на працягу многіх стагоддзяў, можна будзе даведацца на лекцыі 19 сакавіка па заканчэнні Бажэственнай літургіі ў акадэмічным храме, — тлумачыць Марыя Валянцінаўна.