Запрашаем да прагляду трансляцый богаслужэнняў Тыдня пакут Гасподніх і Пасхі Хрыстовай

18 красавіка 2020

top.jpg

16 красавіка, у Вялікі чацвер, у 12:00 тэлеканал Беларусь-1 пачне прамую трансляцыю богаслужэння са Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.

18 красавіка на гэтым жа тэлеканале можна будзе паглядзець прамую трансляцыю велікоднага богаслужэння са Свята-Духава кафедральнага сабора. Пачатак у 23:45.

Анлайн-трансляцыі ўсіх богаслужэнняў Страснога тыдня і Пасхі Хрыстовай праводзяць прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» і Лізавецінскі жаночы манастыр горада Мінска.

Па гіперспасылках-адрасы каналаў прыхода і абіцелі ў YouTube. Рэкамендуем падпісацца, каб атрымліваць паведамленні аб пачатку трансляцый.

Інфармацыя будзе дапаўняцца. Сачыце за абнаўленнямі.

Фота: Лізавецінскі манастыр

Church.by