Прыход дамавога храма Мінскай духоўнай акадэміі ажыццявіў дабрачынную акцыю
26 студзеня 2019У перыяд з 20 па 24 студзеня першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Андрэй Бабушкін сумесна з прыхаджанамі дамавога акадэмічнага храма свяціцеля Кірыла Тураўскага наведалі 21 сям'ю, дзе растуць дзеці з інваліднасцю, і ўручылі ім падарункі, сабраныя на сродкі прыхаджан і дабрачынцаў храма.
У сем'ях былі рады гасцям, многія выказалі жаданне прычасціць хворых дзяцей, асвяціць кватэры, пагаварыць са свяшчэннікам.