Прыход храма іконы Божай Маці «Усецарыца» ў горадзе Мінску пачаў анлайн-трансляцыю набажэнстваў
03 красавіка 2020Храм размешчаны па адрасе: вуліца Грушаўская, 50. Настаяцель прыхода — протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пры храме дзейнічае дабравольніцкі рух, адной з галоўных мэтаў якога з'яўляецца дапамога хворым на рак.
Трансліравацца будуць нядзельныя і святочныя літургіі, а таксама суботнія вячэрнія богаслужэнні. Плануецца трансляцыя Бажэственнай літургіі ў свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы (7 красавіка), усіх богаслужэнняў Тыдня Пакут Гасподніх (з 13 па 18 красавіка) і Пасхі Хрыстовай (19 красавіка).
Сайт храма з рубрыкай «Трансляцыя богаслужэнняў» тут.
Тым, хто хацеў бы праглядаць трансляцыі своечасова, варта падпісацца на youtube-канал pantanassa.by. Падпісантам прыходзяць апавяшчэнні аб пачатку служб.