Прыход храма свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі адзначыў прастольнае свята

12 мая 2017

top.jpg

11 мая 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага, прастольнае свята адзначыў прыход дамавога храма Мінскай духоўнай акадэміі.

Урачыстае богаслужэнне ў храме здзейснілі: рэктар акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), прарэктар па выхаваўчай рабоце акадэміі архімандрыт Нікадзім (Генералаў), благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Андрэй Цыгель, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Лесавой, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, загадчык канцылярыяй Мінскай духоўнай семінарыі іерэй Яўген Саланкоў, першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Алег Голубеў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дзімітрый Варламаў, клірык Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска іерэй Іаан Кавалёў.

Богаслужэбныя спевы выканаў акадэмічны хор пад кіраўніцтвам студэнта 1-га курса магістратуры Георгія Сіліча.

Дыякан Дзімітрый Каўрыга перад Прычасцем прамовіў гамілію, у якой распавёў пра жыццё свяціцеля Кірыла Тураўскага і уклад «рускага Залатавуста» ў духоўную культуру Беларусі.

Першы прарэктар МінДС протаіерэй Андрэй Цыгель зачытаў вітанне рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, прарэктар ВіцДС па выхаваўчай рабоце, протаіерэй Аляксандр Лесавой зачытаў вітанне рэктара семінарыі архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя.

Адлік гісторыі акадэмічнага храма бярэ пачатак 20 чэрвеня 2015 года, калі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл асвяціў комплекс будынкаў Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы і дамавы храм Мінскай духоўнай акадэміі ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага.

На сучасным этапе настаяцелем храма з'яўляецца першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў.

Богаслужэнні ў дамавым храме акадэміі здзяйсняюцца штодня з лістапада 2016 года. Перыядычна ў храме здзяйсняецца Бажэственная літургія на беларускай мове. За богаслужэннем спяваюць як студэнты акадэміі, так і выхаванкі Мінскага духоўнага вучылішча.

Пры акадэмічным храме дзейнічае прыходскі арт-лекторый. Кожную нядзелю пасля Літургіі Марыя Валянцінаўна Нецвятаева, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнаму мастацтву, архітэктуры і рэстаўрацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выступае з публічнымі лекцыямі, прысвечанымі гісторыі хрысціянскага мастацтва.

 МінДА / Church.by