Прыхаджане сталічнага храма іконы Божай Маці «Усецарыца» прынялі ўдзел у экалагічным суботніку

08 мая 2017

top.jpg

7 мая на тэрыторыі пасёлка Гарадзішча, у лесе каля возера, адбыўся экалагічны суботнік. Цэнтр экалагічных рашэнняў у чарговы раз запрасіў беларусаў ачысціць прыроду ад смецця, далучыўшыся да валанцёрскай акцыі «Зробім!»

У Гарадзішчы знаходзіцца РНПЦ медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі — адна з пляцовак сацыяльнага служэння прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца». Навучэнцы нядзельнай школы і парафіяльныя добраахвотнікі з радасцю адгукнуліся на просьбу дапамагчы пры ўборцы.

У пачатку мерапрыемства ўсіх удзельнікаў чакала экскурсія «Даведайцеся, якія птушкі жывуць у нашым лесе!» ад арнітолага Руслана Шайкіна, дырэктара Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця. Выхаванцы нядзельнай школы даведаліся, якія птушкі жывуць каля возера, дзе іх гнёзды, як правільна паводзіць сябе ў лесе, каб гэтыя гнёзды не пашкодзіць.

Затым юныя памочнікі пад кіраўніцтвам дарослых сабралі вакол возера ўсё пластыкавые смецце.

Пасля ўборкі ўсе дружна памаліліся на малебне аб Божым стварэнні. Набажэнства ўзначаліў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель храма іконы Божай Маці «Усецарыца» протаіерэй Кірыл Шолкаў.

Пасля прац усіх чакала смачная «паходная» трапеза.

Пантанасса.by / Church.by