Прыхаджане ўсіх храмаў Мазыра прынялі ўдзел у вялікім хрэсным ходзе на раку Прыпяць

25 студзеня 2019

top.jpg

Увечары 18 студзеня 2019 года, напярэдадні свята Вадохрышча, пасля ўрачыстага усяночнага трывання адбыўся традыцыйны хрэсны ход з кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла ў горадзе Мазыры на раку Прыпяць. У шэсці прынялі ўдзел прыхаджане ўсіх праваслаўных храмаў горада.

Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда духавенствам кафедральнага сабора быў здзейснены чын вялікага асвячэння вады ракі Прыпяць на ўчастку тэрыторыі Мазырскай выратавальнай станцыі ТВВОД, якая знаходзіцца ў гарадскім парку культуры і адпачынку «Перамога».

Для жадаючых акунуцца ў асвячоную купель (так званую іардань) былі забяспечаны меры бяспекі і арганізаваны ўсе аптымальныя ўмовы — дзяжурства супрацоўнікаў ТВВОД, МНС, РАУС, медперсаналу, цёплы пакой для пераапранання.

Пасля ўсе хрэсным ходам накіраваліся назад у сабор.

Тураўская епархія / Church.by