Прымаюцца заяўкі на ўдзел у XX Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест»
19 кастрычніка 2020У мэтах духоўнага яднання і ўзаемаразумення, папулярызацыі духоўнай спадчыны і сучаснай творчасці ў галіне спеўнай праваслаўнай культуры, на падставе пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой з 24 па 27 лютага 2021 года ў горадзе Гродна будзе праведзены XX Міжнародны фестываль праваслаўных спеваў «Каложскі Дабравест».
Удзел у фестывалі «Каложскі Дабравест» носіць конкурсны характар. Міжнароднае журы вызначыць уладальніка Гран-пры і лаўрэатаў I, II, III ступені.
Конкурсная праграма павінна складацца выключна са спеваў Праваслаўнай Царквы і ахопліваць розныя гісторыка-стылістычныя перыяды. Для калектываў з Беларусі пажадана выкананне твораў беларускіх аўтараў і мясцовых напеваў.
Заяўку і ўсе неабходныя дакументы на ўдзел у фестывалі «Каложскі Дабравест» усе калектывы абавязаны даслаць да 1 снежня 2020 года на e-mail: blagovest@prihod.info.
Тэл. для даведак: +375 29 582 67 77 (Гаплічнік Наталля Юр'еўна), +375 152 39 31 90 (Комар Алег Міхайлавіч).
Падрабязнасці ў Палажэнні аб фестывалі (word).