Праекты «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі» і «Беларускі апякун — дапамога ў кожны інтэрнат» былі прэзентаваны ў сталіцы
28 лістапада 2017У рамках Калядных чытанняў на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэя Кірыла Шолкава адбылася секцыя, прысвечаная сацыяльнаму служэнню.
На секцыі былі прадстаўлены як навуковыя, так і практыка-арыентаваныя даклады. Супрацоўнікі Сінадальнага аддзела прэзентавалі 2 праекты, якія рэалізуюцца пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь: «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспіса Беларусі» і «Беларускі апякун — дапамога ў кожны інтэрнат».
Былі ўзняты пытанні асаблівасцяў аказання першай дапамогі прыхаджанам храмаў, сямейнай палітыкі, працы з людзьмі ў крызісных сітуацыях.
У рабоце секцыі прынялі ўдзел кіраўнікі епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускага Экзархату, якія падзяліліся вопытам дабрачыннай дапамогі інтэрнатам.