Прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ прыняў удзел у круглым стале ў Санкт-Пецярбургу

14 чэрвеня 2018

top.jpg

8 чэрвеня 2018 года на факультэце гісторыі і сацыяльных навук Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна (Санкт-Пецярбург) адбыўся круглы стол «Навуковае вывучэнне рэлігіі: праблемы метадаў і крыніц», арганізаваны кафедрай гісторыі рэлігіі і тэалогіі сумесна з АНА «Цэнтр этнарэлігійных даследаванняў».

У круглым стале прынялі ўдзел: дэкан факультэта гісторыі і сацыяльных навук РДПУ імя А. І. Герцэна прафесар А. В. Варанцоў, загадчык кафедры гісторыі рэлігіі і тэалогіі прафесар А. М. Прылуцкі, рэлігіязнаўцы Герцэнаўскага ўніверсітэта, рэктар Усходняй акадэміі прафесар А. Л. Васаевіч, прадстаўнікі Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў, а таксама прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта С. І. Шатраўскі.

Інстытут тэалогіі БДУ / Church.by