Прарэктар Мінскіх духоўных школ удастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за перамогу ў конкурсе навуковых прац
01 верасня 20211 верасня 2021 года ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мінску адбыўся ўрачысты акт, прысвечаны Дню ведаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел саветнік-пасланнік пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Фралоў і першы сакратар пасольства Юлія Араева.
Падчас мерапрыемства адбылося ўручэнне пасведчання аб узнагароджанні прарэктара па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнта Аляксандра Слесарава прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе ён з адзнакай скончыў Расійскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт і абараніў магістарскую дысертацыю па псіхалогіі, якая па выніках XXVI Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў была аднесена да першай катэгорыі. Тэма дысертацыі: «Сацыяльна-псіхалагічныя асаблівасці ўзнікнення і развіцця ўнутрыканфесійных рэлігійных канфліктаў (на прыкладзе цэркваў візантыйскай традыцыі)».