Прарэктар па навуковай рабоце МінДАіС прыняў удзел у азнаямленчым візіце прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рым

28 мая 2018

top.jpg

З 19 па 25 мая 2018 года ў рамках культурнага ўзаемадзеяння паміж Маскоўскім Патрыярхатам і Рымска-Каталіцкай Царквой прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт Аляксандр Слесараў прымаў удзел у азнаямленчым візіце прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рым.

У склад дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы ўвайшлі супрацоўнікі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія і прадстаўнікі духоўных школ Рускай Праваслаўнай Царквы. Узначаліў групу епіскап Юр'еўскі Арсеній (Перавалаў), вікарый Наўгародскай епархіі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Папскі савет па садзейнічанню хрысціянскаму адзінству пры ўдзеле Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату і Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры.

Праграма візіту ўключала азнаямленне з дзейнасцю вышэйшых навучальных устаноў Рымска-Каталіцкай Царквы і розных аддзелаў рымскай курыі, наведванне найбольш значных славутасцяў Ватыкана і пакланенне хрысціянскім святыням перыяду непадзеленай Царквы.

Прадстаўнікі дэлегацыі Маскоўскага Патрыярхату таксама сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Ватыкане, Прадстаўніком Расійскай Федэрацыі пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне па сумяшчальніцтве А. А. Аўдзеевым.

24 мая ўдзельнікі групы здзейснілі Бажэственную літургію ў храме святой вялікамучаніцы Кацярыны, размешчаным на тэрыторыі пасольскага комплексу Расіі ў Рыме.

МінДС / Church.by