Протаіерэй Дыянісій Пясецкі прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па прафілактыцы наркаспажывання

23 верасня 2018

top.jpg

Па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы ў гонар святога мучаніка Ваніфація протаіерэй Дыянісій Пясецкі прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай прафілактыцы злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў.

Арганізатарам маштабнага форуму, у якім прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, выступіла Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі, асаблівую цікавасць для Беларускай Праваслаўнай Царквы прадстаўлялі пытанні, якія тычацца прафілактыкі спажывання наркатычных сродкаў непаўналетнімі, паколькі прафілактыка залежнасцяў і падтрымка здаровага ладу жыцця ў цяперашні час з'яўляецца неад'емнай часткай работы святароў з падлеткамі і моладдзю.

Church.by