Рэктар і загадчык кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі прынялі ўдзел у пасяджэнні Камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі

28 сакавіка 2019

top.jpg

26 сакавіка ў Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія (Масква) прайшло сёмае пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі.

Працу ўзначаліў старшыня камісіі — галава Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.

Удзел у пасяджэнні прынялі, у прыватнасці, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) і загадчык кафедры апалагетыкі МінДА Уладзімір Марціновіч.

Адкрываючы пасяджэнне, уладыка Іларыён абвясціў парадак дня.

Папраўкі да дакумента «Этычныя праблемы, звязаныя з зачаццем і нараджэннем чалавека» былі зачытаны протаіерэем Дзмітрыем Кір'янавым.

Па выніках дыскусіі было вырашана накіраваць праект дакумента ў рэдакцыйную камісію для далейшай апрацоўкі.

Епіскап Пяцергофскі Серафім агучыў план дакумента «Праваслаўнае асэнсаванне прычын экстрэмізму і тэрарызму». Мітрапаліт Іларыён даручыў епіскапу Серафіму і працоўнай групе, якую ён узначальвае, прадставіць першую рэдакцыю дакумента ў сакратарыят Камісіі да восеньскай сесіі.

Архіепіскап Вярэйскі Амвросій распавёў аб работы над дакументам «Стаўленне да практыкі сучаснага экзарцызму (адчыткі)».

Была таксама вызначана папярэдняя дата летняй сесіі Камісіі — 18 чэрвеня 2019 года.

МінДА / Church.by