Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі прыняў удзел у пасяджэнні камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі

29 сакавіка 2018

top.jpg

27 сакавіка 2018 года ў Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату прайшло пасяджэнне камісіі Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі. Работу ўзначаліў старшыня камісіі, кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, старшыня Сінадальнай біблейска-багаслоўскай камісіі, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых Кірыла і Мяфодзія мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Удзел у пасяджэнні прыняў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў).

Адкрываючы пасяджэнне, уладыка Іларыён абвясціў парадак дня. Затым былі заслуханы выступленні, прысвечаныя ходу працы над рознымі дакументамі.

Праект дакумента «Стаўленне Рускай Праваслаўнай Царквы да дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій» прадставіў свяшчэннік Раман Тарабрын. Прайшла грунтоўная дыскусія, вынікам якой стала рашэнне аб працягу працы над дакументам.

Праект дакумента «Этычныя праблемы, звязаныя з зачаццем, цяжарнасцю і штучнай рэпрадукцыяй чалавека» быў зачытаны протаіерэем Дзімітрыем Кір'янавым. Па выніках дыскусіі было вырашана накіраваць дадзены праект у сакратарыят Міжсаборнай прысутнасці для далейшай працы.

Протаіерэй Алег Мумрыкаў зачытаў праект дакумента «Стаўленне Царквы да генетычнай дыягностыкі і геннай тэрапіі». Прынята рашэнне аб працягу працы над дакументам.

Епіскап Зарайскі Канстанцін прадставіў план дакумента на тэму «Шанаванне святых мошчаў у Праваслаўнай Царкве», а протаіерэй Валянцін Асмус распавёў аб распрацоўцы тэзісаў да дакумента «Стаўленне да практыкі сучаснага экзарцызму (адчыткі)». У ходзе праведзенай дыскусіі былі прыняты рашэнні аб далейшых фарматах працы над абедзвюма тэмамі.

У завяршэнне пасяджэння рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі архіепіскап Пецяргофскі Амвросій распавёў аб падрыхтоўцы навуковай канферэнцыі на тэму «Стаўленне Царквы да тэрарызму і экстрэмізму». Вырашана правесці канферэнцыю 12 мая ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі і запрасіць на яе, акрамя членаў Камісіі Міжсаборнай прысутнасці па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі, прадстаўнікоў духоўных школ і экспертнай супольнасці. Мэтай канферэнцыі з'яўляецца выпрацоўка рэкамендацый па падрыхтоўцы дакумента Міжсаборнай прысутнасці на дадзеную тэму.

МінДА / Church.by