Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі здзейсніў візіт у Ліван

18 студзеня 2017

top.jpg

З 9 па 16 студзеня 2017 года па запрашэнні прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумена Арсенія (Сакалова) Ліван наведаў рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, доктар багаслоўя архімандрыт Сергій (Акімаў).

У ходзе паездкі архімандрыт Сергій выступіў перад прыхаджанамі Бейруцкага падвор'я Маскоўскага Патрыярхату з лекцыяй аб літаратуры Мудрасьці ў Старажытным Ізраілі, а таксама распавёў пра  акадэмію, якую ён узначальвае, і рэпрэзентаваў свае навуковыя працы па біблеістыцы.

У завяршэнне сустрэчы вучоны падарыў бібліятэцы падвор'я камплект выпускаў біблейскага альманаха «Скрыжалі», які выходзіць у Мінску, галоўным рэдактарам якога ён з'яўляецца.

Айцец Сергій наведаў таксама старажытныя фінікійскія горада Бібл, Тыр, Ліванскі нацыянальны музей у Бейруце, здзейсніў паездку ў горны рэгіён Шуф, а таксама правёў сустрэчу з прэзідэнтам асацыяцыі ліванцаў-выпускнікоў беларускіх ВНУ Марванам Зухейры.

15 студзеня рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) саслужыў за Бажэственнай літургіяй прадстаўніку Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу ігумену Арсенію (Сакалову).

Богаслужэнне прайшло ў храме святога Іаана Прадцечы (Антыяхійскі Патрыярхат) у Бейруце. Пасля чытання 1 зачала Евангелля ад Марка архімандрыт Сергій прамовіў пропаведзь.

МінДА / Church.by