Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі ўвайшоў у абноўлены састаў Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанню тэалогіі ў ВНУ
15 кастрычніка 201815 кастрычніка 2018 года на пасяджэнні Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў Мінску было заслухана паведамленне старшыні Міжведамаснай каардынацыйнай групы па выкладанні тэалогіі ў ВНУ мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна аб абнаўленні складу міжведамаснай групы (часопіс № 94).
Удзельнікі пасяджэння пастанавілі зацвердзіць наступны склад міжведамаснай групы па выкладанні тэалогіі ў ВНУ:
- мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, рэктар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія — старшыня;
- мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі;
- архіепіскап Вярэйскі Амвросій, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі;
- епіскап Пецяргофскі Серафім, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі;
- протаіерэй Максім Казлоў, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы;
- архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі;
- протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага праваслаўнага ўніверсітэта;
- У. Р. Лягойда, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ;
- Дз. В. Шмонін, прарэктар па навуковай рабоце Агульнацаркоўны аспірантуры і дактарантуры, вучоны сакратар экспертнага савета па тэалогіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Расіі — сакратар.
Міжведамасная група створана рашэннем Свяшчэннага Сінода 26 снежня 2012 года (журнал № 114).