Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі сустрэўся з генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

29 ліпеня 2021

top.jpg

28 ліпеня 2021 года адбылася сустрэча рэктара Мінскай духоўнай акадэміі іераманаха Афанасія (Сакалова) і генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі духоўнай школы.

Сустрэча прайшла на пляцоўцы Нацыянальнага мастацкага музея. У ходзе сустрэчы прадстаўнікі акадэміі азнаёміліся з пастаяннымі музейнымі экспазіцыямі і наведалі тэматычную выставу ікон ««Агнявідныя і агняпальныя...». Ікона Веткі».

Бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва і арганізацыі сумесных праектаў, адзін з якіх — стварэнне ў сценах духоўнай школы музея гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі.

МінДА/Church.by