Рашэннем Сінода БПЦ утвораны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на Беларускіх землях, якое будзе адзначацца ў 2022 годзе
24 верасня 2021Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (журнал №83 ад 7 верасня 2021 года) утвораны Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на Беларускіх землях, якое будзе адзначацца ў 2022 годзе. Узначаліў камітэт мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У склад камітэта ўвайшлі:
- архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, рэктар Віцебскай духоўнай акадэміі;
- архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан;
- архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, намеснік Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра;
- архіепіскап Феадосій (Більчанка);
- архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан;
- епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій;
- епіскап Светлагорскі Амвросій, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы;
- протаіерэй Аляксандр Раманчук, старшыня Сінадальнай гістарычнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы — намеснік старшыні Врганізацыйнага камітэта;
- архімандрыт Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі;
- протаіерэй Віктар Васілевіч, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі;
- протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі, сакратар Мінскай епархіі;
- протаіерэй Дзмітрый Шылёнак, каардынатар прадстаўніцтва ЦНЦ «Праваслаўная энцыклапедыя» пры Беларускім Экзархаце;
- протаіерэй Міхаіл Наско, клірык Брэсцкай епархіі;
- протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь;
- протаіерэй Аляксандр Шырытон, старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату);
- іерэй Гардзей Шчаглоў, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі;
- іерэй Дзмітрый Баўкуновіч, в. а. старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату);
- ігумення Еўдакія (Ляўшук), настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага Полацкага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра;
- Слесараў Аляксандр Валер'евіч, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі;
- Гронскі Аляксандр Дзмітрыевіч, сакратар Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі;
- Цяплова Валянціна Анатольеўна, загадчыца кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі;
- Кулажанка Лідзія Яўгенаўна, гісторык-архівіст;
- Ліс Мікалай Іванавіч, памочнік Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі;
- Шэйкін Генадзь Мікалаевіч, сакратар апякунскага савета прыхода храма ў гонар святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску;
- Чарота Іван Аляксеевіч, доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
- паводле рашэнняў епархіяльных архіерэяў — сакратары епархіяльных упраўленняў і святары епархій, адказныя за місіянерскую, духоўна-асветніцкую працу і працу з моладдзю.
Членамі Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы прынята рашэнне прасіць увайсці ў склад Арганізацыйнага камітэта наступных прадстаўнікоў свецкай айчыннай навукі:
- Багатырову Валянціну Васільеўну, рэктара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, доктара эканамічных навук, прафесара;
- Раманава Алега Аляксандравіча, рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктара філасофскіх навук, прафесара;
- Шаўчэнку Кірыла Уладзіміравіча, доктара гістарычных навук, прафесара (Мінскі філіял ГОУВПО «Расійскі дзяржаўны сацыяльны універсітэт»);
- Кісялёва Аляксандра Аляксандравіча, кандыдата гістарычных навук, дацэнта (УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»);
- Сомава Сяргея Эдуардавіча, кандыдата філалагічных навук, дацэнта (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт);
- Аляксандра Мікалаевіча Свірыда, кандыдата гістарычных навук, дацэнта (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт).
Аргкамітэту даручана распрацаваць праект праграмы святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на Беларускіх землях і прадставіць для зацвярджэння да чарговага пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату.