Рэспубліканскі семінар «Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння» адбудзецца ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату 20 сакавіка 2026 года
06 сакавіка 2026
20 сакавіка 2026 года ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату адбудзецца рэспубліканскі семінар «Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння».
Арганізатарам мерапрыемства выступае Сінадальны аддзел Беларускага Экзархату па катэхізацыі пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларускага Экзархату, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк устаноў адукацыі і іншых міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі структур Беларускага Экзархату, навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама гісторыкі, краязнаўцы і архівісты.
У рамках семінара плануецца абмеркаваць шэраг пытанняў, звязаных з вывучэннем і папулярызацыяй царкоўна-гістарычнай спадчыны. Сярод тэм для абмеркавання — праваслаўнае краязнаўства: крыніцы і метады даследавання; праваслаўныя святыні роднага краю (храмы, іконы); навамучанікі і вызнаўцы: методыка збору звестак і праца з архіўнымі дакументамі; выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій для стварэння электронных рэсурсаў па праваслаўным краязнаўстве; досвед працы бібліятэк, школ і праваслаўных прыходаў па вывучэнні святынь роднага краю.
Семінар пройдзе ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларускага Экзархату па адрасе: горад Мінск, вуліца Прытыцкага, 65 (прыход храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць», канферэнц-зала). Праезд — да станцыі метро «Спартыўная».
Пачатак працы семінара — у 10:30.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне аплачваюцца камандзіруючым бокам.
Рэгістрацыя для ўдзелу адкрыта да 17 сакавіка 2026 года па спасылцы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdev1wgApsV44n4CJsq7byVh_ZSAdkmmc3qWpcC0iLFFcVERQ/viewform.
З матэрыяламі і праграмай семінара можна будзе азнаёміцца на сайтах «Праваслаўныя бібліятэкі Беларусі», Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Сінадальнага аддзела па катэхізацыі Беларускага Экзархату.
biblioteka-hram.by / Church.by
Чытайтце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте,
