Рэстаўрацыйныя работы ў Спаса-Праабражэнскім храме Полацкага манастыра будуць фінансавацца фондам Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва

06 верасня 2019

top.jpg

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвярджаецца рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта праінфармавалі sb.by у прэс-службе Прэзідэнта.

Згодна з дакументам, прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў. Будзе прафінансавана аднаўленне радавой сядзібы Н. Орды ва ўрочышчы Красны Двор Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, стварэнне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі на базе гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». Прадугледжана накіраванне грашовых сродкаў на кансервацыю касцёла ў Мсціславе, кансервацыю і фрагментарную рэстаўрацыю замка ў Гальшанах, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў у Гомелі і адслоенага жывапісу XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку.

Ажыццяўленне гэтых праектаў будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, пашырэнню іх турыстычнага патэнцыялу.

Sb.by / Church.by

Фота: Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр