Калядны баль праваслаўнай моладзі адбыўся ў Віцебску
20 студзеня 2019У фае цэнтральнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прайшоў Калядны баль праваслаўнай моладзі.
Мерапрыемства было арганізавана моладзевым аддзелам Віцебскай епархіі сумесна з УА «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» і УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы Народаў медыцынскі ўніверсітэт».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў балю звярнуўся кіраўнік моладзевага аддзела Віцебскай епархіі протаіерэй Аляксандр Кавалёў. Святар павіншаваў юнакоў і дзяўчат са святам Ражджаства Хрыстова, а таксама падкрэсліў асаблівую важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў для свецкай і праваслаўнай моладзі.
Пасля гэтага перад прысутнымі з музычнымі нумарамі выступілі Уладзіслаў Мацеша і Дыяна Кармава.
Затым да ўдзельнікаў балю звярнулася Аліна Адамава, якая праводзіла падрыхтоўчыя танцавальныя заняткі на базе акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Настаўніца падбадзёрыла танцораў і, настроіўшы ўсіх на пазітыўны лад, запрасіла выканаць абавязковы для прыдворных баляў танец — паланэз.
Таксама падчас балю былі выкананы: вальс «Дружба», армянскі танец, рэгтайм, кругавая джыга, маразуля, полька-тройка, па-дэ-труа, іспанскі вальс, амерыканская полька і па-дэ-грас.
Удзельнікамі балю сталі студэнты медыцынскага ўніверсітэта і акадэміі ветэрынарнай медыцыны, а таксама сябры віцебскіх праваслаўных моладзевых брацтваў.