Калядны моладзевы баль «Час танцаваць!» прайшоў у Гомельскай епархіі

23 студзеня 2018

top.jpg

20 студзеня 2018 года Гомельскі гарадскі цэнтр культуры з традыцыйнай гасціннасцю прымаў танцуючую моладзь з усёй Гомельскай епархіі.

Усе гэтыя святочныя дні юнакі і дзяўчаты праводзілі ў храмах за богаслужэннем, дзе праслаўлялі Госпада ў малітве і спевах. У цэнтры культуры па благаславенню епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана маладыя людзі сабраліся разам, каб яшчэ трохі падоўжыць святы і праславіць Бога падобна Давіду — у танцы.

Ражджэственскі трапар, прагучаўшы, абвясціў аб пачатку святочнага вечара.

З прывітальным словам да маладых удзельнікаў балю звярнуўся старшыня моладзевага аддзела Гомельскай епархіі іерэй Дзімітрый Мельнікаў:

— Кожны раз з асаблівым трапятаннем звяртаюся да вас — хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчыны, дамы і спадарства. Жадаю, каб ваша знешняя прыгажосць стала адлюстраваннем унутранай прыгажосці, якую мы асаблівым чынам знаходзім у святочныя дні Ражджаства і Хрышчэння Гасподняга.

Студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў горада, а таксама маладыя прыхаджане храмаў у вячэрніх сукенках і касцюмах танцавалі пад класічную музыку.

Танцаваць мог любы ахвотны. Бо ў цэнтры залы знаходзіўся нязменны харэограф-пастаноўшчык Ігар Злобін, які паказваў малюнак кожнага танца. Разнастайныя віды вальсаў, полька, менуэт, джыга, кадрыля — усё рухі паддаліся нават пачаткоўцам.

Акрамя танцаў агульных, можна было назіраць загадзя падрыхтаваныя на рэпетыцыях танцы з больш складаным малюнкам.

У антракце ўдзельнікаў чакаў фуршэт, гульні, латарэі, фотазоны і іншыя прыемныя сюрпрызы.

Уваход для ўсіх жадаючых быў свабодным.  

Гомельская епархія / Church.by