Кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянню наркаманіі і алкагалізму прыняў удзел у прэс-канферэнцыі «Прафілактыка і папярэджанне здзяйснення нарказлачынстваў сярод непаўналетніх»

27 жніўня 2021

top.jpg

27 жніўня 2021 года ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная прафілактыцы нарказлачынстваў сярод непаўналетніх.

У канферэнцыі прынялі ўдзел:

Хіло Аляксандр Мікалаевіч — часова выконваючы абавязкі намесніка начальніка першага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Аскерка Валерый Васільевіч — старшы інспектар па асаблівых даручэннях аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік міліцыі;

Лабачова Наталля Міхайлаўна — кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Катовіч Наталля Канстанцінаўна — начальнік упраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

А таксама прадстаўнікі вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.

Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы удзел у канферэнцыі прыняў удзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму ў гонар мучаніка Ваніфація протаіерэй Дыянісій Пясецкі.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся інфармацыяй аб тым, якія меры прымаюцца з боку іх арганізацый і ведамстваў для прафілактыкі нарказалежнасці і злачыннай дзейнасці, звязанай з наркатычнымі рэчывамі.

У прыватнасці былі агучаны меры, якія ўжываюць праваахоўныя органы для прафілактыкі здзяйснення нарказлачынстваў непаўналетнімі, як дзяржава клапоціцца аб тым, каб забяспечыць занятасць падлеткаў і моладзі ў вольны час, прадатаўляючы ім магчымасць зарабіць грошы ўласнай працай, якая работа вядзецца Нацыянальным інстытутам адукацыі Рэспублікі Беларусь для забеспячэння метадычнай падтрымкі педагогаў і псіхолагаў, якія ажыццяўляюць прафілактычную працу ва ўстановах адукацыі.

У сваю чаргу, протаіерэй Дыянісій Пясецкі азнаёміў аўдыторыю з напрамкамі работы Беларускай Праваслаўнай Царквы па прафілактыцы нарказлачынстваў у маладзёжным асяроддзі. Ён выказаў сур'ёзную занепакоенасць Царквы імкненнем маладых людзей да лёгкага заробку, які вядзе да свядомага парушэння закона і прычынення шкоды жыццю і здароўю іншых людзей. Ён выказаў меркаванне аб тым, што корань гэтай негатыўнай тэндэнцыі ляжыць у адсутнасці моцнага духоўна-маральнага імунітэту моладзі, у недастатковай сфарміраванасці сістэмы маральных каштоўнасцяў асобы, якая не дазволіла б пераступіць парог законнасці і здзейсніць ўчынкі, якія прыводзяць да шкоды для жыцця і здароўя. Вядзенне сістэмнай работы па духоўна-маральнаму выхаванню моладзі і ўмацаванню яе маральнага імунітэту з'яўляецца асноўным шляхам рашэння дадзенай праблемы, — падкрэсліў у сваім выступленні прадстаўнік БПЦ.

Church.by