З 2 па 14 кастрычніка ў Мінску пройдзе штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць»

27 верасня 2021

top.jpg

З 2 па 14 кастрычніка 2021 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода адбудзецца штогадовы праваслаўны фестываль «Радасць».

Фестываль праводзяць Свята-Лізавецінскі жаночы манастыр горада Мінска і сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Фестываль, прысвечаны святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню маці, уключае выставу-кірмаш прыходаў і манастыроў з 8 краін, а таксама насычаную праграму для ўсёй сям'і. Кожны дзень фестывалю будзе пачынацца з малебна, а затым на працягу дня адбудуцца гутаркі са святарамі, манахінямі, урачамі, псіхолагамі, педагогамі, мастакамі; канцэрты аўтарскай музыкі; кінапаказы; спектаклі; майстар-класы; тэматычныя выставы; мерапрыемствы для дзяцей.

З праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут

Час работы выстаўкі: з 10.00 да 20.00.

obitel-minsk.ru/Church.by