З 26 чэрвеня па 2 ліпеня на базе Мінскай духоўнай семінарыі будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута
04 мая 2017З 26 чэрвеня па 2 ліпеня 2017 года на базе Мінскай духоўнай семінарыі будуць праходзіць заняткі Летняга багаслоўскага інстытута (ЛБІ).
Заняткі ў ЛБІ арыентаваныя на святароў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнага багаслоўя.
Праграма інстытута ўключае ў сябе інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу дысцыплін, якія будуць весці выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі. У прыватнасці, расклад ЛБІ ўключае ў сябе наступныя прадметы:
– Багаслоўе Старога Запавету
– Багаслоўе Новага Запавету
– Асновы хрысціянскай веры
– Сучаснае багаслоўе
– Місіялогія
– Гісторыя Царквы
– Расколазнаўства
– Кананічнае права
– Праваслаўе і руская літаратура
– Антрапалогія святых Айцоў
– Гісторыя царкоўнага спеву
– Гісторыя праваслаўнага богаслужэння
– Праваслаўная педагогіка
Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма інстытута прадугледжвае правядзенне экскурсій, круглых сталоў. Па завяршэнні навучання слухачам ЛБІ выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у рабоце Летняга багаслоўскага інстытута.
Жадаючыя прайсці навучанне ў Летнім багаслоўскім інстытуце павінны атрымаць рэкамендацыю прыходскага свяшчэнніка або правячага архіерэя (для святароў), запоўніць анкету удзельніка і не пазней за 20 чэрвеня 2017 года даслаць анкету і рэкамендацыю (у адсканіраваным выглядзе) у Мінскую духоўную семінарыю па электроннай пошце LBI-MinDS@yandex.ru альбо на адрас: 231822, Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі р-н, г.п. Жыровічы, вул. Саборная 55, Мінская духоўная семінарыя — Летні багаслоўскі інстытут.
Колькасць месцаў у ЛБІ абмежаваная. Дадатковая інфармацыя аб навучанні ў ЛБІ будзе паведамлена ўсім удзельнікам па электроннай пошце або па тэлефоне.