З 30 ліпеня па 1 жніўня адбудзецца моладзевы экалагічны злёт Гродзенскай епархіі
03 ліпеня 2019З 30 ліпеня па 1 жніўня на тэрыторыі прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва (Гродзенская епархія) адбудзецца XII экалагічны злёт «Праваслаўная моладзь за ўстойлівае развіццё».
Запрашаюцца ўсе жадаючыя прыняць удзел у мерапрыемстве (дзеці ў суправаджэнні дарослых). Меркаваная колькасць удзельнікаў — каля двухсот чалавек.
Удзел у злёце прыме архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Плануецца, што архіпастыр правядзе гутарку з моладдзю.
Падрабязная праграма злёту і схема праезду — на сайце Гродзенской епархіі.