З 5 па 10 верасня адбудзецца пешы хрэсны ход у гонар святога Аляксандра Неўскага з Магілёва ў Мсціслаў
04 верасня 2021З 5 па 10 верасня 2021 года, у гонар 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага адбудзецца пешы хрэсны ход з Магілёва ў Мсціслаў, дзе знаходзіцца Свята-Аляксандраўскі кафедральны сабор.
11 верасня ў Мсціславе пройдуць асветніцкія чытанні, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
12 верасня ў Свята-Аляксандраўскім кафедральным саборы Боскую літургію адслужыць архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Праграма правядзення хрэснага ходу:
5 верасня:
11.30 — пачатак хрэснага ходу з кафедральнага Спаса-Праабражэнскага сабора горада Магілёва;
13.00 — храм святых Іаакіма і Ганны (горад Магілёў, вуліца Чавуская шаша,1);
18.00 — вёска Брылі Магілёўскага раёна (малебен, асветніцкія гутаркі, начлег).
6 верасня:
8.00 — выхад з вёскі Брылі;
9.30 — вёска Кісялькі;
14.30 — аграгарадок Сухары (малебен, асветніцкія гутаркі, начлег).
7 верасня:
8.00 — выхад з аграгарадка Сухары;
10.15 — вёска Хонькавічы;
15.00 — аграгарадок Трылесена (малебен, асветніцкія гутаркі, начлег);
8 верасня:
8.00 — выхад з аграгарадка Трылесена;
13.00 — вёска Затоны;
15.00 — аграгарадок Расна (малебен, асветніцкія гутаркі, начлег).
9 верасня:
8.00 — выхад з аграгарадка Расна;
10.30 — вёска Мішні;
16.00 — аграгарадок Хадасы (малебен, асветніцкія гутаркі, начлег).
10 верасня:
8.00 — выхад з аграгарадка Хадасы;
10.00 — аграгарадок Мазалава;
14.30 — горад Мсціслаў: урачыстая сустрэча на ўваходзе ў горад, шэсце па горадзе ў кафедральны храм Аляксандра Неўскага, вячэрняе набажэнства, начлег.
11 верасня: (дзень памяці прарока Іаана Хрысціцеля, посны дзень):
8.00 — Бажэственная літургія, малебен аб усіх пакутных ад хваробай вінапіцця;
12.00 — асветніцкія чытанні, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага;
17.00 — вячэрняе набажэнства.
12 верасня (дзень памяці святога князя Аляксандра Неўскага):
10.00 — Бажэственная літургія, якую правядзе архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Фота: hram.by